Петар Ілямніцкі
Петар Ілямніцкі | |
---|---|
славацк.: Petr Jilemnický | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | Геерсберг, Аўстра-Венгрыя (цяпер Летаград, Пардубіцкі край, Чэхія) |
Дата смерці | 19 мая 1949[3][1][…] (48 гадоў) |
Месца смерці | Масква |
Грамадзянства | |
Жонка | Ružena Jilemnická[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, сцэнарыст, журналіст, педагог |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Мова твораў | славацкая, руская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | Народны мастак Чэхаславакіі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пе́тар Ілямні́цкі[4] (славацк.: Petr Jilemnický; 18 сакавіка 1901, Геерсберг (цяпер Летаград) ва Усходняй Чэхіі — 19 мая 1949, Масква) — славацкі пісьменнік. Адзін з пачынальнікаў т. зв. пралетарскай плыні ў славацкай літаратуры. Народны мастак (1949).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў сельскагаспадарчую школу ў Хрудзіме, пазней педагагічнае вучылішча ў Левіцах (Паўднёвая Славакія). У 1921 годзе адным з першых уступіў у Камуністычнай партыі Чэхаславакіі. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнай дзейнасці на тэрыторыі краіны, што прывяло да яго эміграцыі ў СССР. У 1927—1929 жыў у Савецкім Саюзе. У 1927—1928 гадах вучыўся ў Маскоўскім інстытуце журналістыкі.
Пасля заканчэння інстытута вярнуўся на радзіму і працаваў настаўнікам у Чэхіі і Славакіі, затым рэдагаваў газету «Праўда» ў Остраве.
У 1934 — удзельнік першага Усесаюзнага з'езду савецкіх пісьменнікаў. Друкаваўся ў газетах «Proletárka», «Hlas ľudu», «Pravda chudoby», браціслаўскім штотыднёвым літаратурна-грамадскім часопісе «ДАВ», які выдаваўся аб'яднаннем славацкіх рэвалюцыйных пісьменнікаў, пераважна камуністаў. Здзейсніў паездку на Каўказ, працаваў сярод чэшскіх і славацкіх каланістаў, у выніку напісаў раман «Звонкі крок» (1930).
Падчас Другой сусветнай вайны быў удзельнікам партызанскага руху на тэрыторыі Славакіі. За ўдзел у антыфашыстскай барацьбе ў 1942—1945 гг. трапіў у канцлагер.
У 1945—1946 гг. член Часовага нацыянальнага сходу Чэхаславакіі ад Камуністычнай партыі Славакіі. У 1945 годзе член З'езду прадстаўнікоў. У 1947 быў прызначаны пастаянным дэлегатам Славацкага камітэта ў Бялградзе. У 1948—49 гг. аташэ па культуры пасольства ЧССР ў Маскве.
Памёр у Маскве. Пахаваны ў Славакіі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Нарысы і апавяданні Ілямніцкага друкаваліся з 1920 года. Аўтар раманаў «Пераможнае падзенне» (1929; славацк.: Víťazný pád), «Звонкі крок» (1930; славацк.: Zuniaci krok), «Поле неўзаранае» (1932; славацк.: Pole neorané), «Кавалак цукру» (1934; славацк.: Kus cukru), «Компас — унутры нас» (1937; славацк.: Kompas v nás), «Хроніка» (1947; славацк.: Kronika) і інш., у якіх адлюстраваны лёс сялянства, абуджэнне яго свядомасці, Славацкае паўстанне 1944 года і інш. Творам уласцівы дакументальнасць, спалучэнне рэалізму з неарамантычнымі і экспрэсіянісцкімі тэндэнцыямі, спавядальнасць.
Зноскі
- ↑ а б Peter Jilemnický // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Илемницкий Петер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Напісанне Петар Ілямніцкі ў адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Петар Ілямніцкі
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Пардубіцкім краі
- Памерлі 19 мая
- Памерлі ў 1949 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Народныя мастакі Чэхаславакіі
- Пісьменнікі Чэхаславакіі
- Пісьменнікі Славакіі
- Славацкамоўныя пісьменнікі
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Вязні канцлагераў Трэцяга рэйха
- Камуністы Чэхіі і Славакіі
- Сцэнарысты Чэхаславакіі
- Сцэнарысты Славакіі
- Журналісты Чэхаславакіі
- Журналісты Славакіі
- Педагогі Чэхаславакіі
- Рэдактары Чэхаславакіі
- Пісьменнікі-сацрэалісты
- Дыпламаты Чэхаславакіі
- Палітыкі Чэхаславакіі
- Публіцысты Славакіі
- Публіцысты Чэхаславакіі
- Ганаровыя грамадзяне Летаграда